Могуць з'явіцца ліміты льготнага электраспажывання
Нарматыўныя дакументы, якія прадугледжваюць змяненне найбольшых ільготных лімітаў спажывання электраэнергіі, падрыхтаваныя, паведаміў 28-га лістапада міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц.
Плануецца, што льготны ліміт спажывання, які аплачваецца па сацыяльных тарыфах, складзе для кватэр з газавай плітой 150 кВт, для кватэр з электраплітой – 250 кВт.
Калі спажыванне электраэнергіі будзе даходзіць да 300-400 кВт, то пачне дзейнічаць павышаны каэфіцыент 30%.
Яшчэ большы аб'ём спажывання электраэнергіі насельніцтву давядзецца аплачваць па сабекошце.
Такі перагляд тарыфаў на электраэнергію не вельмі адаб'ецца на насельніцтве, адзначыў Азярэц. Так, 75% насельніцтва не пераступаюць парог спажывання электраэнергіі ў 300-400 кілават-гадзін. Розніца ж у аплаце гэтага аб'ёму электраэнергіі і па сацыяльным тарыфе складзе 10-20 тысяч рублёў.
Неабходна адзначыць, што большасць грамадзян, якія ўдзельнічалі ў электронным абмеркаванні варыянтаў аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння, які праводзіцца ДВА "Белэнэрга", прагаласавалі супраць дыферэнцыяцыі тарыфаў. Паводле слоў Азярца, ва ўрадзе ўважліва паставіліся да вынікаў апытання, аднак
прынялі рашэнне, якое ў найбольшай ступені адказвае рэальнай эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц.
Паводле Сяргея Каралевіча, БелаПАН.
Фота lenoblinform.ru,bymedia.net