Нацбанкі Беларусі і Літвы дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва
18.10.2010 11:26
—
Новости Экономики
Пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж банкаўскімі сістэмамі Беларусі і Літвы былі абмеркаваныя 15–16 кастрычніка ў ходзе афіцыйнага візіту ў суседнюю дзяржаву дэлегацыі Нацыянальнага банка Беларусі на чале са старшынёй праўлення Пятром Пракаповічам, паведамілі ў Нацбанку Беларусі.
Падчас перамоў са старшынёй праўлення Рэйнольдасам Шаркінасам і іншымі кіраўнікамі Банка Літвы адбыўся абмен думкамі пра бягучую сітуацыю ў макраэканамічнай, фінансавай і банкаўскай сферах дзвюх краін, міжнародныя сувязі і па іншых пытаннях, якія выклікаюць узаемную цікавасць. Пры гэтым бакі засяродзілі ўвагу на вопыце двухбаковага міжбанкаўскага супрацоўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі з цэнтральнымі банкамі Расіі і Украіны, а Банка Літвы – з цэнтральнымі банкамі Еўрапейскага саюза. Абмеркаваныя таксама магчымасці пашырэння двухбаковых сувязей у сферы ўнутранага аўдыту.
Бакі дамовіліся аб паглыбленні кантактаў паміж Нацбанкам Беларусі і Банкам Літвы ў розных сферах банкаўскай дзейнасці. Будуць працягнутыя двухбаковыя кансультацыі па пытаннях рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі, банкаўскага нагляду, арганізацыі ўнутранага аўдыту, навучання персаналу і па іншых пытаннях.