Пракаповіч наведаў Літву

Источник материала:  
18.10.2010 11:34 — Новости Экономики
Пытаннi далейшага развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва памiж банкаўскiмi сiстэмамi Беларусi i Лiтвы абмеркаваны 15–16 кастрычнiка ў ходзе афiцыйнага вiзiту ў суседнюю дзяржаву дэлегацыi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на чале са старшынёй праўлення Пятром Пракаповiчам.

Падчас перамоў са старшынёй праўлення Рэйнольдасам Шаркiнасам i iншымi кiраўнiкамi Банка Лiтвы адбыўся абмен думкамi пра бягучую сiтуацыю ў макраэканамiчнай, фiнансавай i банкаўскай сферах дзвюх краiн, мiжнародныя сувязi i па iншых пытаннях, якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць. Пры гэтым бакi засяродзiлi ўвагу на вопыце двухбаковага мiжбанкаўскага супрацоўнiцтва Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь з цэнтральнымi банкамi Расii i Украiны, а Банка Лiтвы — з цэнтральнымi банкамi Еўрапейскага саюза. Абмеркаваны таксама магчымасцi пашырэння двухбаковых сувязей у сферы ўнутранага аўдыту.

Бакi дамовiлiся аб паглыбленнi кантактаў памiж Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Банкам Лiтвы ў розных сферах банкаўскай дзейнасцi. Будуць працягнуты двухбаковыя кансультацыi па пытаннях рэалiзацыi грашова-крэдытнай палiтыкi, банкаўскага нагляду, арганiзацыi ўнутранага аўдыту, навучання персаналу i па iншых пытаннях.

Падзяліцца навіной: 
nbrb.by

←Нацбанкі Беларусі і Літвы дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика