У мінскіх абменніках раскупілі еўра
10.05.2010 13:39
—
Новости Экономики
Пасля таго, як ранкам у панядзелак быў прыняты план па ўратаванні еўра, згодна з якім ствараецца антыкрызісны фонд памерам €750 мільярдаў, беларусы скінуліся скупаць еўра.
У краіне сёння афіцыйны выходны дзень, таму
Нацбанк не змог адрэагаваць на падаражанне еўра.Курсы валют засталіся старымі, выстаўленымі яшчэ ў пятніцу.
Танны еўра прывабіў шмат каго з мінчан. У абменніках, якія абыйшоў карэспандэнт «НН» у раёне чыгуначнага вакзала і плошчы Незалежнасці ў пошуках еўра, прадаўцы толькі разводзілі рукі —
еўра ўжо няма.Максімальная сума, якую ўдалося знайсці, — 50 еўра.
ЯВ