Еўрасаюз створыць антыкрызісны фонд памерам €750 мільярдаў
Скачок еўра на мінулым тыдні дадаў сівых валасоў тым, хто адкладвае грошы выключна ў еўрапейскай валюце. Фінансавы крызіс у Грэцыі цягнуў валюту на дно, і еўра дзень за днём абнаўляла гадавыя мінімумы ў адносінах да даляра, дайшоўшы ў рэшце рэшт да 1,25.
Дарэчы, за кошт адначасовага падзення еўра і расійскага рубеля валютны кошык апусціўся да паказчыкаў канца 2009 года. Гэта значыцца, што ў краіне назіравалася рэвальвацыя — падаражанне нацыянальнай валюты. За чатыры з паловай месяцы беларускі рубель падняўся на 0,3%.
Сітуацыя карэнным чынам змянілася раніцай у панядзелак.
ПасляЕВРО ()440 мільярдаў ад гэтай сумы дадуць самі краіны еўразоны, прычым найбольшы цяжар — ЕВРО ()123 мільярда ляжа на плечы Германіі. Яшчэ ЕВРО ()60 мільярдаў згадзілася прадаставіць Еўракамісія. Нарэшце, апошнія ЕВРО ()250 мільярдаў падкіне Міжнародны валютны фонд.
Біржы адрэагавалі на навіны неадкладна.
Еўра ўжо перайшоў мяжу 1,3 даляра і як мінімум бліжэйшы час яму нічога не пагражае.
ЯВ