Велікодны фон культурнай сталіцы

Источник материала:  

У Сафійскім саборы Полацка Бога славяць хорам.

Славуты хор імя Цітовіча падрыхтаваў да Велікодных святаў праграму, якую паказвае ў сёлетняй "культурнай сталіцы" Беларусі. І гэтае шчасце — паказаць сябе ў Полацку — спазнаюць шмат якія калектывы, артысты, мастакі, прычым не толькі з Беларусі.

У госці да палачан ужо прыязджалі салісты беларускай оперы, дзяржаўны ансамбль "Песняры", Нацыянальны канцэртны аркестр. Дэманстраваліся літаграфіі Напалеона Орды, творы польскага выяўленчага мастацтва. Ды і Полацкі гісторыка-культурны музей, аказалася, па-свойму можа адзначыць юбілей Івана Хруцкага — у калекцыі знаходзяцца творы яго праўнучкі Ядзвігі Маціеўскай. Неўзабаве і карціны самога Хруцкага будуць паказаныя ў Полацку. Пра акцыю "культурная сталіца Беларусі" ведаюць за межамі нашай краіны — у горадзе чакаюць выстаў мастакоў з Расіі, Літвы, Грэцыі, Германіі.

Акцыя, ініцыятарам якой выступіла Міністэрства культуры Беларусі, накіраваная на тое, каб даць магчымасць жыхарам Полацка і іншых гарадоў Беларусі, якія атрымаюць права звацца культурнай сталіцай далей, далучыцца да мастацкіх каштоўнасцяў і атрымаць штуршок, які б ажывіў іх культурнае жыццё.

Ларыса ЦІМОШЫК.

←Первый танкер с венесуэльской нефтью отправился в Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика