Стравы з журавін ацанілі жыхары Мінска

Источник материала:  

Стравы з журавін ацанілі жыхары Мінска

Сёмага верасня ў Мінску другі раз прайшоў Фестываль навукі. Гэтае мерапрыемства традыцыйна праходзіла на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада пры падтрымцы НАН Беларусі. Яго падрыхтавала каманда арганізатараў з ліку маладых вучоных Акадэміі навук, што робіць фармат фестывалю ўнікальным.

Як расказала ўдзельніца мерапрыемства Ніна Лісавец, у час Фестывалю навукі прайшла выстаўка-форум “Зялёны турызм у Беларусі”. Яе мэта – стварэнне пляцоўкі для абмену вопытам, папулярызацыя і прасоўванне гэтага віду турызму ў Беларусі, яго рэкламна-інфармацыйная падтрымка. Для наведвальнікаў арганізавалі выстаўку эколага-турыстычнага кірунку, паказ відэафільмаў у фармаце кіназала пад адкрытым небам, экалагічныя гульні для дзяцей, фотавыстаўку аўтарскіх работ. Былі абмеркаваны акутальныя праблемы і перспектывы развіцця зялёнага турызму.

У выстаўцы-форуме прынялі ўдзел народны творчы клуб “Альтанка” (кіраўнік Ніна Лісавец), культарганізатар Цэнтра дзіцячай творчасці Анжаліка Гудная, бібліятэкар Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Гузіч і бібліятэкар Ніжнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Гарцуева.

Яны прадстаўлялі жыхарам і гасцям сталіцы наш брэнд “Фестываль Журавін”. На сталах былі шматлікія пачастункі з журавін, сярод якіх – фірменны альманскі кампот, а таксама кісель, пірагі, рулеты, іншыя смачныя і апетытныя стравы з карыснай ягады. Усё можна было паспрабаваць. Многія госці засталіся задаволенымі прысмакамі са столінскай зямлі.

Сказачныя персанажы Журавінка, Журавінавыя Кароль і Каралева праводзілі сюжэтныя гульні для дзяцей. Напіткі з розных траў можна было паспрабаваць у гаспадыні Ніны.

Святлана МАРОЗ

 

←Сокровища костела Божьего Тела. Только для читателей “НН”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика