Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Источник материала:  
Дзень вёскі ў Сямігосцічах

На Дажынкі сабралася многа жыхароў і гасцей вёскі

У апошні час проста на вачах папрыгажэла вёска Сямігосцічы. А нагода была цудоўная: тут прайшоў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2019”. Мнагалюдна было на стадыёне, бо прыйшлі сюды не толькі мясцовыя жыхары, але і прыехалі госці з усяго раёна.
Сямігосцічы – вёсачка хоць і невялікая, але спрадвеку славілася сваімі працавітымі людзьмі. Яна стала малой радзімай для многіх дзеячаў навукі, урачоў і настаўнікаў, якія праслаўляюць свой родны кут за яго межамі. Дарэчы, на свята прыехалі жыхары вёскі, якія ўжо даўно жывуць і працуюць у іншых гарадах. І ўсе яны ў адзін голас радуюцца тым змяненням, якія адбыліся перад Дажынкамі.

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Уладзімір Рэзановіч з сынам Андрэем

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Фёдар Пінчук

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Юлія Кліменкова с дачкой Вольгай

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Галіна Ярмакевіч

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Гледачоў нават не спалохаў кароткі дождж

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Залатое вяселле адзначылі Уладзімір і Праскоўя Халімончык

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Залаты юбілей і ў Васіля і Любові Пытыль

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Людміла Ярмакевіч

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Марына Вабішчэвіч

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Прадаўцам Вользе Траццякевіч і Наталлі Альгамец работы хапала

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Самая маладая пара — Віталь і Анастасія Кулеш

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Сям’я Дорах

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Танцавальны калектыў «Пралеска» Альманскага СДК

Дзень вёскі ў Сямігосцічах

Уладзімір і Алена Андрайчук — сярэбраныя юбіляры

А тым, хто зараз жыве і плённа працуе ў вёсцы, Альшанскі сельскі выканаўчы камітэт падрыхтаваў падарункі.
Залатое вяселле ў гэтым годзе адзначыла сямейная пара Уладзіміра і Праскоўі Халімончыкаў. Таксама 50 гадоў поруч ідуць Васіль і Любоў Пыталі. Падарунак атрымала Любоў Міхайлаўна, паколькі муж захварэў. Галоўным сакрэтам сямейнага шчасця юбіляры называюць уменне дамаўляцца і паважаць адзін аднаго.
25 гадоў разам па жыцці крочаць Уладзімір і Алена Андрайчукі. Гэтая сям’я мнагадзетная, а Алена з’яўляецца ўладальніцай ордэна Маці.
Трэба дадаць, што 1994 год быў вельмі ўраджайны на вяселлі. Тады стварылася 10 маладых сем’яў.
Некалькі тыдняў таму адсвяткавалі вяселле Віталь і Анастасія Кулеш, якія таксама атрымалі падарунак як самая маладая пара.
Яшчэ адна ўладальніца ордэна Маці Галіна Ярмакевіч з’яўляецца самай мнагадзетнай маці. Разам з мужам Сяргеем яны выхоўваюць семярых дзяцей. Галіна ўсё жыццё працуе аператарам машыннага даення ў ААТ “Новая Прыпяць” і за сваю працоўную дзейнасць неаднойчы была адзначана на раённым узроўні.
Самая маладая жыхарка вёскі – Ксенія Дорах. На ўрачыстае ўзнагароджванне сям’я прыйшла ў поўным складзе. Таццяна ззяе ад радасці, бо дзяцей называе самым дарагім падарункам. Акрамя маленькай дзяўчынкі ў сям’і выхоўваюцца два хлапчукі, якія з задавальненнем бавілі час на шматлікіх атракцыёнах.
На жаль, на святкаванне па стане здароўя не змагла прыйсці самая старэйшая жыхарка вёскі Сямігосцічы – мая бабуля Алена Траццякевіч. 27 студзеня мы адзначылі яе 95-гадовы юбілей. У яе дзевяць унукаў, 21 праўнук і сем прапраўнукаў. За сваё жыццё многае прайшла. Калі ёй было 17 гадоў, разам з сястрой Наталляй была вывезена ў Германію, дзе працавала ў фермера тры гады. Па дарозе дадому ледзь не памерла ад ангіны, але яе выратавалі. Аднаго разу ледзь не патанула, калі з мужам Аляксеем перавозілі сена на лодцы. Але толькі Бог ведае, колькі наканавана жыць, – часта паўтарае Алена Сцяпанаўна. – Заўсёды дапамагала мне і словам, і справай, за што дзякуй табе, мая дарагая бабуля!
Многае залежыць ад чалавека як кіраўніка. Самым перспектыўным маладым кіраўніком у вёсцы з’яўляецца дырэктар школы – Уладзімір Разановіч. Трэба дадаць, што ў пачатку навучальнага года школа будзе вітаць вучняў у новым абліччы.
За клопат і выхаванне будучага пакалення атрымала падарунак загадчык мясцовага ясляў-садка Марына Вабішчэвіч.
За паважлівае і добрасумленнае стаўленне да насельніцтва кіраўніцтва сельвыканкама адзначае падарункам загадчыка ФАПа Людмілу Ярмакевіч, якая працуе больш за трыццаць гадоў.
Аддзяленне сувязі – адно з любімых месцаў у мясцовых жыхароў, бо тут заўсёды з усмешкай сустракае іх начальнік Юлія Клімянкова. Паважаюць яе вяскоўцы за высокі прафесіяналізм і цярпенне, а таксама за добрае сэрца.
Фёдар Пінчук – чалавек у вёсцы добра знаёмы і вельмі дасведчаны. Ён хвалюецца за сваю малую радзіму, таму заўсёды ў курсе ўсіх спраў. Неаднаразова звярталася да яго і я, калі рыхтавала матэрыялы пра вёску. За сваю актыўную жыццёвую пазіцыю Фёдар Міхайлавіч атрымлівае падарунак.
За якаснае гандлёвае абслугоўванне падарунак атрымаў дырэктар Альшанскага філіяла Столінскага райспажыўтаварыства Аляксандр Скрабец. А за высокія паказчыкі і дасягненні адзначаны дырэктар ААТ “Новая Прыпяць” Іван Антановіч.
Пасля ўрачыстага ўзнагароджвання пачаўся канцэрт, на якім выступілі народны інструментальны ансамбль “Світанне” Давыд-Гарадоцкага дома культуры, народны клуб аматараў песні “Ярок”, танцавальны калектыў “Пралеска” Альманскага дома культуры, узорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” і народны клуб аматараў гумару і песні “Моства” Мачульскага сельскага дома фальклору, артысты якога да слёз рассмяшылі гледачоў, ансамбль танца “Карагод” Столінскага дома культуры. Песні падарылі гледачам Варвара Белавус, Таццяна Цупа, Руслан Храпіцкі, Ала і Мікалай Дзенісовічы, Міхаіл Сеген. Сваю праграму падрыхтавалі і ўдзельнікі аматарскай творчасці Сямігосціцкага дома культуры.
Многія з задавальннем глядзелі канцэрт і нават невялікі дожджык, які намераваўся ісці, нікога не напалохаў. Было відавочна, што людзі адпачывалі ад душы. Урэшце, не так часта ў вёсцы праходзяць такога кшталту мерапрыемствы. Таму гэтае свята было доўгачаканым. Калі можна прыйсці з дзецьмі, сустрэцца са знаёмымі і сябрамі, няспешна пася-дзець за столікам. Дарэчы, у павільёнах, размешчаных каля гандлёвых кропак, былі заняты ўсе месцы. З апетытам людзі частаваліся смажанымі каўбаскамі і шашлыкамі, якія падаваліся літаральна з жару. А вось прадаўцам адпачываць часу не было: вельмі бойка ішоў гандаль. Мясцовыя жыхары і госці з радасцю дзяліліся сваімі ўражаннямі, віншавалі адзін аднаго.
– Даўно ў нас такога не было, таму адпачываем з асалодай, – дзяліліся сваім меркаваннем жыхары вёскі. – Хочацца падзякаваць усім, хто арганізоўваў гэтае свята, якое стала сапраўдным падарункам.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

←У россиянок моложе 18-ти за год родилось 11 тысяч детей. Для некоторых это был пятый ребенок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика