«Сырный разгуляй» прошёл в агрогородке Ситцы Докшицкого района (+фото)

Источник материала:  

«Сырный разгуляй» прошёл в агрогородке Ситцы Докшицкого района (+фото)
Лічыцца, што ў свеце існуе больш за 2000 гатункаў сыру. Безумоўна, пасля сырнага свята ў Сітцах гэты спіс стаў яшчэ большым. Не толькі рознымі відамі малочнага пачастунку здзіўлялі ўдзельнікі мерапрыемства, а яшчэ і разнастайнасцю страў, у якіх галоўным інгрэдыентам быў сыр. Акрамя гэтага, мясцовыя сыравары паклапаціліся пра знешні выгляд салатаў, пірагоў, бутэрбродаў, бліноў і іншых ласункаў, а таксама іх творчым прадстаўленні падчас агляду сталоў журы. Напрыклад, мясцовая паэтка Жанна Каржэвіч, якая працуе ў Сітцаўскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў зрабіла гэта вершаванымі радкамі. Міні-канцэрт паказалі настаўнікі і вучні мясцовай школы. Акрамя гэтага, яны прапанавалі ўсім ахвотным згуляць у “сырныя шашкі” або сфатаграфавацца з самаробнай раставой лялькай у выглядзе кавалка сыру, якая была падобная на мульцяшнага Губку Боба. Менавіта гэтыя дзве арганізацыі былі адзначаны першым месцам у конкурсе на лепшае афармленне сырнага стала, у якім, дарэчы, удзельнічалі ўсе арганізацыі Сітцаўскага сельсавета. Падарункі пераможцам і ўдзельнікам уручыла намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
Шчыра вітаў землякоў старшыня сельвыканкама Уладзімір Пелюх. Ён назваў самыя прыгожыя і добраўпарадкаваныя мясцовыя панадворкі сем’яў Іосіфа і Станіславы Лявоха, Сяргея і Валянціны Бяляўскіх, Дзмітрыя і Анжэ­лы Чарвоных, Часлава і Ядвігі Вайцяховічаў, Віктара і Наталлі Каляда.
Гістарычныя звесткі пра з’яўленне сыру, разнастайнасць яго гатункаў, самыя сырныя краіны і шмат чаго іншага расказвалі падчас канцэртнай праграмы яе вядучыя Яўгенія Кішыла і Жанна Штоль, актыўнымі памочнікамі ў іх былі Іван Паульскі і Вікторыя Штоль. Музычныя падарункі адрасавалі вяскоўцам мясцовыя артысты Анастасія Лаўцэвіч, Ангеліна Сахарава і Надзея Сушко.
Падчас мерапрыемства праходзіла галасаванне за самы смачны сыр, прадстаўлены рознымі ўстановамі культуры раёна, у якім больш за ўсё галасоў назбіраў малочны прадукт з Таргуноў. На другім і трэцім месцах – Крулеўшчынскі і Крыпульскі адпаведна.
Майстар-клас па сыраварэнні дэманстравала загадчыца Сітцаўскай бібліятэкі Алена Карповіч.
Завяршыўся “Сырны разгуляй” канцэртам гасцей свята – народнага вакальнага ансамбля “Вярба” і салістаў народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп” Святланы Гмыза і Аляксандра Яцыны.
Фундатарамі мерапрыемства сталі мясцовыя прадпрымальнікі Аліноўскія і спажывецкая кааперацыя.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

←У кожнага — свой Дамавік

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика