У кожнага — свой Дамавік

Источник материала:  

У кожнага — свой Дамавік

У Глускім раённым Доме культуры з 5 па 25 верасня праходзіў конкурс-выстава народнай лялькі «Дамавік — ахоўнік сямейнага дабрабыту».

Удзел у конкурсе, арганізаваным цэнтралізаванай клубнай сістэмай Глускага раёна, прынялі дзевяць сельскіх клубных устаноў.

На выставе былі прадстаўлены Дамавікі, зробленыя з тканіны, ільну з выкарыстаннем саломы, бяросты, газетных трубачак, а таксама розных дэкаратыўных элементаў.

Майстэрства і арыгінальнасць работ ацэньвалі дырэктар Дома культуры Алена Грынёва, метадысты Людміла Усеня і Алеся Гваздзярова, мастак-афарміцель Вікторыя Сініцына і дырэктар Дома рамёстваў Соф’я Меснік.

Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і памятныя прызы. У намінацыі «За арыгінальнасць ідэі» дыпломам узнагароджаны Калаціцкі СДК, у намінацыі «За творчую ідэю» — Слаўкавіцкі СК. Дыпломам III ступені ўзнагароджаны Заеліцкі сельскі цэнтр культуры, II ступені — Клятнянскі СДК. Лепшы дамавік атрымаўся ў Завалочыцкага СДК. А астатнія работы адзначаны дыпломамі за ўдзел у конкурсе.

Алена ЗМІТРОВІЧ

←Женщина с молочными зубами и маленький ребенок. Как ученые исследуют мумии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика