Гліняны звон, ці Якія ўражанні пакінуў пленэр

Источник материала:  

 

Гліняны звон, ці Якія ўражанні пакінуў пленэр

Гліняны звон, ці Якія ўражанні пакінуў пленэр

Гліняны звон, ці Якія ўражанні пакінуў пленэр

Гліняны звон, ці Якія ўражанні пакінуў пленэр

Гліняны звон, ці Якія ўражанні пакінуў пленэр

Гліняны звон, ці Якія ўражанні пакінуў пленэр

Гліняны звон, ці Якія ўражанні пакінуў пленэр

Гліняны звон, ці Якія ўражанні пакінуў пленэр

Увесь мінулы тыдзень вёска Гарадная жыла святам VІ Міжнароднага пленэру ганчароў, арганізаванага ўпраўленнем культуры Брэсцкага аблвыканкама пры падтрымцы аддзела культуры Столінскага райвыканкама. Фіналам творчага фэсту стаў Гараднянскі кірмаш, на якім былі ўшанаваны ўдзельнікі пленэру і адбыўся “круглы стол”.

Для абмеркавання вынікаў пленэру ўдзельнікі сабраліся ў зале Гараднянскага сельскага дома культуры. Сустрэча прайшла з удзелам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Сідарэвіча, старшыні Гараднянскага сельскага выканаўчага камітэта Мікалая Лічэўскага, начальніка аддзела культуры Васіля Зарубы, загадчыцы аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларысы Быцко і дырэктара раённай клубнай сістэмы Алены Дубойскай.

Удзельнікі пазнаёмілі са сваімі работамі, якія яны выканалі падчас пленэру, падзяліліся ўражаннямі ад творчай работы і выказалі свае пажаданні.

Народны мастак Расіі Таццяна Галаванава (Расія) адзначыла важную ролю падтрымкі маладых ганчароў і разнастайных мерапрыемстваў, каб людзі ведалі і надавалі дастаткова ўвагі культурнай спадчыне Беларусі.

Валерый Марчук з Брэста выказаў меркаванне, што развіваць ганчарства трэба, вырашаючы праблему традыцый і навацый. Дзяцей трэба прывабліваць дробнай пластыкай, разнастайнымі складанымі формамі. А пленэр – гэта не марнае правядзенне часу. Для мастака  вельмі важна сустрэцца з аднадумцамі, гэта дапамагае тварыць і застаецца памяць і жаданне працаваць.

 Мікалай Лічэўскі згадаў, як усё пачыналася. Яшчэ 20 гадоў назад у Гарадной было 50 ганчароў, цяпер толькі трое дарослых. Калі засноўвалі Цэнтр ганчарства, мелі толькі адзін нажны круг. Пачалі збіраць па вёсцы,  дзякуючы  падтрымцы раённай    улады шляхам

удзелу ў міжнародных праектах прыдбалі электрычныя кругі, іншыя патрэбныя прыстасаванні. А Міжнародныя пленэры сталі штуршком для з’яўлення вучняў, якім стала цікава працаваць з глінай.

– Раней мы ведалі толькі традыцыйнае ганчарства Гарадной, – падзяліўся Іван Шэлест, які з малых гадоў цікавіцца мясцовым промыслам,  а зараз працуе ў Цэнтры. – А з правя-дзеннем пленэраў мы даведаліся пра вялікія формы керамікі і высокамастацкія вырабы з гліны. Майстры з розных краін і Беларусі ахвотна дзяліліся майстэрствам, сакрэтамі стварэння сваіх твораў.

Віталя Махнева-Кандрацюка (Украіна) таксама ўразіла, што мясцовая гліна дазваляе рабіць такія вялікія формы, як “паляк”. А яшчэ яму вельмі спадабаліся гасцінныя людзі, экскурсіі ў лес з Алімпіядай Дзмітрыеўнай, якая рабіла “рэвізію” сабраных грыбоў, паказала дзясяткі разнавіднасцяў імхоў.

А Ірына Аўчыннікава (Гарадная) адзначыла,  што работа з глінай ажыццявіла яшчэ адну яе мару. Яна любіць гатаваць розныя стравы. І цяпер у рабоце з глінай  аддае перавагу вырабу посуду, у якім будзе падаваць свае кулінарныя шэдэўры.

Валерый Калтыгін (Беларусь) акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што аснова любой нацыі – гэта культура. Культура быту, вытворчасці. А дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – таксама частка культуры. І калі ў гэта не ўкладваць сродкі  — нічога не атрымаецца. А яшчэ важна пераемнасць інфармацыі ад старэйшага пакалення.

Сяргей  Сідарэвіч у сваім выступленні сказаў, што  ўжо сёння пачатак новага пленэру. Убачанае гаворыць пра тое, што сабраліся людзі, улюбёныя ў ганчарнае мастацтва, нераўнадушныя і асаблівай дабрыні. Імпануе, што Гарадная становіцца захавальніцай ганчарнага мастацтва і знахо-дзяцца маладыя людзі, ахвочыя праслаўляць сваю малую радзіму. А раённая ўлада будзе рабіць усё магчымае, каб патомнае рамяство развівалася. Сяргей Фёдаравіч шчыра падзякаваў удзельнікам і арганізатарам за зробленую вялікую справу.

Словы падзякі ўдзельнікам прагучалі і з вуснаў начальніка аддзела культуры Васіля Зарубы. Акрамя таго ён азнаёміў пленэрыстаў з падрыхтоўчай работай да пленэру і планамі па ўмацаванні матэрыяльнай базы Цэнтра ганчарства і далейшым развіцці традыцыйнай культуры Століншчыны.

Усе ўдзельнікі выказвалі словы ўдзячнасці за  цёплы прыём і атмасферу шчырасці, атрыманы вопыт, новыя знаёмствы і сустрэчы з сябрамі, якімі зрабілі іх папярэднія пленэры.

Зробленыя ганчарамі-керамістамі вырабы яшчэ доўгі час будуць сушыцца, пасля абпальвацца і пакрывацца палівай, а да наступнага пленэру зоймуць месца ў музейнай зале Цэнтра ганчарства.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

←Падарунак Бацькаўшчыне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика