Падарунак Бацькаўшчыне

Источник материала:  

Падарунак Бацькаўшчыне

Падарунак Бацькаўшчыне

Нядаўна на ўездзе ў вёску Гарадная з’явілася прыгожая капліца з выявамі святых. Усіх, хто прыязджае ў сяло, сустракае ікона святой Троіцы, а праводзіць святы Мікалай Цудатворац, у гонар якіх у вёсцы ўзвышаюцца Свята-Троіцкі і Свята-Мікалаеўскі храмы.

У мінулую пятніцу пасля ранішняй службы ў царкве прыхаджане і госці хрэсным ходам рушылі да капліцы, дзе прайшло яе асвячэнне з удзелам сакратара Пінска-Лунінецкай епархіі протаіерэя Канстанціна Балакая, настаяцеля мясцовага храма протаіерэя Віктара Кананчука, свяшчэннаслужыцеляў айца Вячаслава і айца Віталія – ураджэнцаў Гарадной, якія  нясуць царкоўную службу ў Мінскай вобласці. Ва ўрачыстай цырымоніі прымалі ўдзел ураджэнец  вёскі Гарадная  Іван Андрэевіч Яроміч і старшыня Гараднянскага сельвыканкама Мікалай Васільевіч Лічэўскі.

Усе ўдзельнікі будаўніцтва капліцы ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі лістамі Пінскай епархіі.

Прыдарожную каплічку на свае сродкі пабудаваў ураджэнец Гарадной Іван Паўлавіч Мірановіч, які жыве цяпер у Брэсце. Вырас Іван у мнага-дзетнай сям’і, дзе выхоўвалася дзевяць дзяцей, а ён сёмы з хлопчыкаў. У вёсцы засталася бацькоўская хата, дзе браты і сёстры збіраюцца штогод разам некалькі разоў у год.

Ідэю зрабіць падарунак сваёй малой радзіме Іван Паўлавіч выношваў на працягу доўгага часу, будаваў планы і адкладваў грашовыя сродкі.

І вось яго мара ажыццявілася. Новенькая капліца прыветна запрашае, на сонцы зіхаціць купаламі, якія Іван Мірановіч набыў у Мінску, а мазаічныя іконы святых прывёз з Пачаева. Архітэктурны праект капліцы дабрачынна вырабіў Аляксей Фаміч Вячорка, таксама ўраджэнец Гарадной. Цагляную кладку выконвалі разам з мясцовым жыхаром Валерыем Раманавічам Трухановічам, а падсаблялі ім суседзі. Дарэчы, сцены капліцы пабудаваны з цэглы Гарынскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, што выглядае даволі прыгожа.

У бліжэйшых планах Івана Мірановіча – добраўпарадкаваць месца вакол капліцы: высадзіць вечназялёныя дрэўцы і кветкі.

Прыдарожная капліца – прыклад любові да роднай Бацькаўшчыны.

Ніхто з прахожых не праміне гэтае збудаванне – абавязкова спыніцца, памоліцца. І жыццё набудзе новыя фарбы.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

←У “Сіроцінскім” ва ўрочышчы Філіпенкі прайшло свята “Зажынкі”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика