Забавы і сялянскія стравы. Пад Віцебскам пройдзе сямяйнае свята "Гулі ў бабулі"

Источник материала:  
13.05.2016 11:55 — Новости Культуры

У вёсцы Заронава пад Віцебскам 14 мая пройдзе сямейнае свята «Гулі ў бабулі». Усім, каму надакучыў гарадскі тлум, хто хоча павесяліцца ў цудоўнай беларускамоўнай кампаніі і хто ніколі не спрабаваў бульбы з печы ці піражкоў са шчаўем, — туды!


Фота: Ігар Мацьвееў

Арганізатары імпрэзы: Сяржук Маркаў - вядучы курсаў «Мова Нанова» (Віцебск) і Людміла Нікіціна — кіраўнік музея «Гісторыя Заронаўскага краю» (Віцебскі раён).

«У маляўнічай вёсцы Заронава — на свежым паветры, побач з прыгожым возерам — госці змогуць пачаставацца блінцамі, мёдам, бульбай з печы, адчуць сябе дзецьмі падчас лялечных спектакляў, павесяліцца з народных гульняў, паспяваць, адчуць сапраўдны „беларускі космас“ разам з гуртом „Re1ikt“, наведаць цікавы мясцовы музей», — анансуе падзеі Сяржук Маркаў.

Праграма свята:

12.00−13.00 — Спеўны сход (вядучы — саліст Белдзяржфілармоніі, кіраўнік гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў)

13.00−14.30 — канцэрт гурта Re1ikt

14.30−16.00 — народныя гульні ад актрысы Коласаўскага тэатра Раісы Грыбовіч

На працягу ўсяго свята: дзіцячыя гульні, дэгустацыя сялянскіх страў (піражкі са шчаўем, дранікі, яечня, бульба з печы і іншыя прысмакі), экскурсія ў музей «Гісторыя Заронаўскага краю», майстар-класы па фларыстыцы, кераміцы, дрэваапрацоўцы, мядовы кірмаш.

Больш падрабязная інфармацыя — па тэлефоне: +375 (29) 514−09−63.

←Электрычнасць і магнетызм - новая тэма сустрэчы "Папулярная навука па-беларуску" 16 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика