Электрычнасць і магнетызм - новая тэма сустрэчы "Папулярная навука па-беларуску" 16 мая
13.05.2016 11:29
—
Новости Культуры
Хочаце даведацца пра тое, як звязана сіла Лорэнца і палярнае ззянне? Ці ведаеце, як выглядае магнітнае поле Зямлі і чым тлумачацца магнітыня буры? Ці зможаце растлумачыць, дзе ў магніта нейтральная зона і якія з іх назваюцца натуральнымі, а якія штучнымі? Для таго, каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні - абавязкова прыходзьце на чарговую сустрэчы з серыи «Папулярная навука па-беларуску».
Практычная частка сустрэчы таксама абяцае быць цікавай. Паспрабуем паўтарыць вопыты Ампера і Андэрсана ды не толькі. Занятак правядзе Зміцер Тарасенка, кіраўнік гуртка эксперыментальнай фізікі ў Мінску.
Прыходзьце у панядзелак, 16 мая ў Галерэю TUT. BY, а 19-й (пр. Дзяржынскага 57, 9 паверх). Уваход вольны.