Жыхары Гарадка разам прачытаюць паэму "Тарас на Парнасе"
12.06.2015 08:43
—
Новости Культуры
У Гарадку 14 чэрвеня адзначаць свята "Гарадоцкі Парнас – 2015". Яно прысвечана аўтару аднайменнай паэмы, ураджэнцу вёскі Астраўляны Канстанціну Вераніцыну.
Сёлетняе свята адметна тым, што ў Гарадку з'явіўся помнік у гонар паэмы "Тарас на Парнасе". Упершыню яго адзначаць так шырока, адразу на трох пляцоўках: у цэнтральным скверы, дзіцячым парку і на плошчы каля краязнаўчага музея.
Першы раз на свяце адбудзецца і акцыя "Чытаем паэму разам", паведамляе партал haradok.info.
У праграме таксама канцэрты, літаратурныя імпрэзы, кірмаш, майстар-класы, гульні і забавы, дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, рэтра-дыскатэка.