У дарогу з верай
19.07.2014
—
Новости Культуры
У Валожыне праходзіць Фестываль праваслаўнай моладзі.
Праграма мерапрыемства разлічана на тры дні і пачалася ў Івянцы хрэсным ходам. Зараз яго ўдзельнікі знаходзяцца на цэнтральнай плошчы Валожына, дзе і адбудуцца ўсе мерапрыемствы.
На выхадныя тут запланаваны майстар-класы па танцах, прэзентацыя сацыяльных фільмаў, канцэрты. «Галоўнай часткай фестывалю стане літургія, што пройдзе ў нядзелю раніцай, — паведамляе Максім Логвінаў, кіраўнік па справах моладзі Мінскай епархіі. — Далучыцца да нас людзі могуць у любы час, пры жаданні дазваляецца нават усталяваць сваю палатку ў нашым палатачным гарадку, што размяшчаецца ў дэндрапарку, за трыста метраў ад плошчы».