Адпачываючых на Нарачы вучылі танцаваць лявоніху і польку

Источник материала:  

У санаторыі “Прыазёрны” ў курортным пасёлку Нарач (Купа) 21 сакавіка адбыўся Дзень беларускай культуры. Майстар-класы па ручной лепцы, фларыстыцы, бісерапляценню правялі народныя майстры з Крывічоў і вёскі Рыдупля.

Прайшоў радыёканцэрт “Беларускі карагод". На “Часе беларускіх танцаў” вучылі танцаваць лявоніху, польку, падэспань, кракавяк.  Дэманстраваўся спектакль “Мінскага абласнога драматычнага тэатра “Не такі, як усе”. На танцах разыгралі абрад вяселля.

– Лічу, што самае цікавае мерапрыемства Дня – гэта прэзентацыя-віншаванне “Сёння ў нашай хаце свята...”, – расказала загадчык сектара культурна-масавай работы і спорту санаторыя Ірына Вінаградава. – Падчас яе спявалі беларускія песні, танцавалі, праводзілі беларускія гульні, частавалі адпачываючых пірагом.

Апошнія паўгода дні беларускай культуры праходзяць у здраўніцы штомесяц.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота hnb.com.ua.

←Для "Евровидения-2013" снимут международный клип на песню "Euphoria"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика