У Вілейцы знаёміліся з сучасным мастацтвам

Источник материала:  

У нядзелю, 24 сакавіка, у выставачнай зале імя Сілівановіча прайшла лекцыя “Выяўленчае мастацтва другой паловы 20-га стагоддзя з вышыні птушынага палёту. Агляд асноўных паняццяў і накірункаў”.

– Лекцыю правяла мастацтвазнаўца, музыказнаўца і філосаф Ала Вайсбанд, – расказала навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей. – Гэта лекцыя была як своеасаблівае падвядзенне вынікаў сумеснага праекта “Арт-Вілейка” выкладчыцы выяўленчага мастацтва гімназіі №2 Святланы Чабатар і краязнаўчага музея. Сабралася даволі шмат людзей: усе месцы былі занятыя.

Ала Вайсбанд акрэсліла асноўныя накірункі мастацтва другой паловы 20-га стагоддзя. Былі прадстаўлены рэпрадукцыі твораў мастакоў і кароткаметражныя дакументальныя фільмы пра іх – з нямецкай мовы перакладала Ала Вайсбанд. А напрыканцы паказалі вялікі фільм.

Працягнецца размова аб мастацтве другой паловы 20-га стагоддзя 1 красавіка ў 17 гадзін у выставачнай зале музея. Ала Вайсбанд пазнаёміць з другой часткай лекцыі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота freeyork.org.

←Адпачываючых на Нарачы вучылі танцаваць лявоніху і польку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика