Усё ведаць немагчыма
У мяне зазваніў тэлефон. Хто ж гэта гаворыць? Аказалася, наш чытач Мікалай Рыжко з Бераставіцы. І ўнёс ён, як кажуць, слушную прапанову. Маўляў, нядрэнна было б, каб чытачы газеты па-просту прасілі перакласці тыя ці іншыя словы з беларускай мовы на рускую і наадварот. І тут жа назваў некалькі слоў для прыкладу. Што ж, прапанова прымаецца. Хоць аўтар рубрыкі і не вельмі моцны філолаг-перакладчык, але паспрабуем выканаць пажаданні нашых падпісчыкаў. Пішыце, званіце, прапануйце. Дарэчы, тыя словы, якія назваў наш чытач з Бераставіцы, ужо былі выкарыстаны ў рубрыцы «Лікбез». Я разумею, інфармацыі шмат, мажліва, нешта і забылася. Ну што ж, давайце пакрысе пачнём пераклады. Спадзяюся, словы ўсім зразумелыя. А калі не — дык не бядуйце. Усё ведаць немагчыма.
жадина — скнара
какао — какава
лихорадка — ліхаманка
себестоимость — сабекошт
богатырь — асілак
оскорбление — абраза
бритый — голены
спасение — ратунак
ценность — каштоўнасць
мерзавец — мярзотнік
искусство — мастацтва
счетчик — лічыльнік
высечь, отколотить — адлупцаваць
допрос — допыт
закалка — загартоўка
прикосновение — дотык
ватерпас — грунтвага
оттепель — адліга
исполнитель — выканаўца
багор — бусяк
замерзший — азалелы
наклонить — нахіліць
заметка — нататка
кочка — купіна
морочить голову — тлуміць
опушка — узлессе.
Ну і досыць на сёння. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.