Сення, 20 верасня, у 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава выпускнікоў і педагогаў фоташколы “Свет Фота”. Выстава “Спачатку” прысвечана пяцігоддзю дзейнасці фоташколы. На экспазіцыі дэманструюцца лепшыя работы выпускнікоў фоташколы розных гадоў і розных па складанасці і напоўненасці курсаў, а таксама іх настаўнікаў. Фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, былі створаны як у працэсе навучання, так і ў выніку самастойнага пошуку.
Выстава “Спачатаку” не магла абмінуць такія жанры, як пейзаж і партрэт. Увазе публікі прапануюцца папулярныя ў пачынаючых фотамастакоў усход сонца і змярканне, але шмат чароўнага можна ўбачыць і ў звычайным пейзажы. Студыйны партрэт дэманструе не толькі прафесійны ўзровень работы са святлом, але і пошукі фатографаў у спасціжэнні ўнутранага свету асобы. Прадстаўлены і іншыя жанры фота: архітэктурны ландшафт, макраздымкі, рэпартаж і нацюрморт. Кожная работа прасякнута жаданнем паказаць прыгажосць акаляючага нас свету.
Вось частка фотаздымкаў з выставы:

|
Фото: Иванцова Екатерина |

|
Фото: Митич Илья |

|
Фото: Василий Сидорук |

|
Фото: Денис Голушко |

|
Фото: Денис Голушко |

|
Фото: Алексейчик Ирина |

|
Фото: Юрлович Валерия |

|
Фото: Есьман Светлана |

|
Фото: Андрей Семенов |
Першымі выкладчыкамі фоташколы былі Віктар Суглоб, Сяргей Качаргін, Юрый Васільеў. Усе яны маюць за плячыма шматгадовы вопыт у мастацтве фота, з’яўляюцца членамі творчага саюза “Фотамастацтва”, народнага фотаклуба “Мінск”. Закладзены імі фундамент у першы курс “Асновы класічнага фотаздымка” і стаў вызначальнай рысай фоташколы – сур’ёзнай базавай падрыхтоўкай у фотамастацтве.
Выстава будзе працаваць з 20 верасня па 13 кастрычніка 2012 года. Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі), 327-26-12. З 11.00 да 19.00.