За 10 тысяч і апрануць, і пастрыгуць, і пафарбуюць
У сталічным Палацы Прафсаюзаў пройдзе восеньскі Модны Маркет -- некалькі зонаў шопінгу, стыльнага адпачынку і жаночай свабоды.
Асноўная зона будзе рынак дызайнерскага адзення і аксесуараў. Свае працы на форум прадставяць больш за 80 айчынных дызайнераў. Многія з іх спецыяльна падрыхтуюць да восеньскага маркету некалькі навінак.Модніцы не пройдуць міма beauty-зоны, дзе будуць працаваць візажысты і цырульнікі. Тут можна будзе абнавіць свой вобраз, атрымаць кансультацыю прафесійных імідж-стылістаў, пазнаёміцца з арганічнай касметыкай.
Модныя мамы змогуць гуляць па Моднаму Маркету, забыўшыся на ўсё. Для дзяцей арганізаваны дзіцячы пакой.
Цікава, што квіток на мерапрыемства каштуе усяго 10 тысяч, а для дзяцей да 10 гадоў -- увогуле бясплатна. Грашовае пытанне складанае для модных маркетаў: наведвальнікі не аднойчы скардзіліся на завысокія кошты. Пры гэтым зразумелая і пазіцыя арганізатараў -- аўтарскія рэчы не павінны каштаваць танна.
Між тым, аматары эксклюзіваў выказваюць даволі канкрэтныя пажаданні: “Каб людзі прыходзілі на Маркет, як у краму, а не як у музей”, -- напісала ў фэйсбуку адна са сталічных модніц.