Паслухай музыку - дапамажы музею!

Источник материала:  
У Музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо 15 верасня адбудзецца чацвёрты фольк-фэст “Камяніца”.

Інфармацыі аб чарговым фэсце фанаты “Камяніцы” не маглі дачакацца даволі доўга і нават пачалі панікаваць – няўжо сёлета застанемся без любімага мерапрыемства. У сацыяльных сетках нават аранізоўваліся групы, удзельнікі якіх абменьваліся інфой аб лёсе мерапрыемства.

І вось нарэшце інфармацыя з’явілася -- чацвёрты фольк-фэст пройдзе на традыцыйным месцы 15 верасня. Сярод гасцей фестываля чакаюцца “Ліцвіны”, “Юр’я”, “Крамбамбуля”, FolkRoll і Наста Някрасава, Pawa, Re1ikt, Irdorath, Silver Sky. Хэдлайнерам фестываля стане гурт з Расіі “Іван Купала”.

Праграма фэста павінна зацікавіць не толькі аматараў музыкі. Гледачоў чакаюць традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, дэфіле і конкурс нацыянальных строяў, выставы фатографаў і мастакоў. Дарэчы, арганізатары звяртаюцца не толькі да гасцей. Усім, хто жадае прыняць удзел у фэсце ў якасці майстра, варта звярнуцца да арганізтараў.

Кошт квітка для дарослых складае 25 тысяч рублёў, для школьнікаў – 12,5 тысяч, для дашкольнікаў і гледачоў у нацыянальных строях – уваход вольны. Усе грошы ад продажу квіткоў паступяць у касу музея і будуць патрачаны на новыя экспанаты.

←В Минске снимают новое кино про войну «Следы апостолов»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика