«Крамбамбуля» зграе канцэрт на Дзень Перамогі

Источник материала:  
08.05.2012 22:48 — Новости Культуры


9 траўня ў Празе, акурат на Дзень Перамогі, ў клюбе «MATRIX» адбудзецца вялікі канцэрт гурту «Крамбамбуля» поўным складам. Музыкі будуць прэзэнтаваць новую праграму «Drabadzi-Drabada», а таксама зайграюць і старыя хіты.

«Так, на Дзень Перамогі, — кажа Лявон Вольскі — І ня варта спрачацца — хто каго перамог — мы іх, яны нас, ніхто нікога ці мы самі сябе. Ня варта спрачацца. Ня варта пырскаць слінай ды эксплюатаваць вобраз ворага. Ня варта сварыць людзей. Ня варта рабіць піар на складаных падзеях мінулай вайны. Бо калі пастаянна крычэць пра вайну, яна пастукаецца да цябе у шыбу. Хопіць войнаў. Хопіць варожасьці! Мы сябруем зь немцамі, палякамі, французамі і усімі астатнімі. І мы радуемся, сьмяемся і танчым. І будзем рабіць гэта ў Дзень Перамогі. І пераможам. Хадзем з намі! Драбадзі-драбада!»

Арганізатары канцэрту акрамя музыкі абяцаюць сюрпрызы і бясплатную чарку крамбамбулі кожнаму наведніку.



←Первая очередь Художественной галереи Михаила Савицкого открылась в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика