Да дня нараджэння Багдановіча "Беларусьфільм" прадставіў новую стужку пра паэта
09.12.2011 08:00
—
Новости Культуры
Да дня нараджэння Багдановіча "Беларусьфільм" прадставіў новую стужку пра паэта
Новы дакументальны фільм пра Максіма Багдановіча прадставілі на кінастудыі "Беларусьфільм". Стужка прымеркаваная да юбілея класіка беларускай літаратуры. Рэжысёр фільма – Дар’я Юркевіч.
Максім Багдановіч ніколі не быў у Парыжы. Але яго вершы, калі яны з’яўляюцца часткай духоўнага жыцця сучаснага чалавека, які жыве ў эпоху глабалізацыі, арганічна гучаць і ў вялікім еўрапейскім горадзе, і ў роднай паэту Беларусі.
Аўтарскі фільм рэжысёра-дакументаліста студыі "Беларусьфільм" Дар’і Юркевіч ўяўляе сабой рэфлексіі гераіні пра Багдановіча, у якіх праз яго паэзію, што адкрывае іншы свет, адрозны ад рэальнага, узнімаюцца адвечныя пытанні пра сэнс існавання чалавека на зямлі, пра любоў да Радзімы, калі ты далёка ад яе.