30 лепшых айчынных кампазіцый ХХ стагоддзя вызначаць у Беларусі

Источник материала:  
09.12.2011 08:28 — Новости Культуры

30 лепшых айчынных кампазіцый ХХ стагоддзя вызначаць у Беларусі


"Залатая калекцыя беларускай песні" будзе ўпершыню створана ў нашай краіне. Новы творчы праект ініцыіравала Міністэрства культуры. Ён будзе ажыццяўляцца ў некалькі этапаў на працягу 2011—2012 гадоў. Мэта — развіццё сучаснай беларускай эстрады, падтрымка і папулярызацыя беларускай песні і беларускага слова.

Як паведаміла "Р" прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская, Маладзёжным тэатрам эстрады сумесна з ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" складзены пералік з больш за 100 песень ХХ стагоддзя, з якіх будуць адабраны 30 лепшых твораў.

Адборам песень зоймецца экспертны савет. У складзе яго больш за 50 вядомых людзей краіны — дзеячы літаратуры і музычнага мастацтва, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, мастацтвазнаўцы і выкладчыкі вышэйшх творчых ВНУ. Акрамя таго, прадугледжана стварэнне фокус-групы з ліку студэнтаў, а таксама інтэрнэт-галасаванне (пералік песень для яго будзе апублікаваны на сайце СТБ).

Вынікі работы экспертнага савета, незалежнай фокус-групы, а таксама інтэрнэт-галасавання падсумуе пад­ліковая камісія. Вызначаныя такім чынам 30 лепшых кампазіцый будуць прадстаўлены на гала-канцэрце пад назвай "Залатая калекцыя беларускай песні" 12 снежня ў Палацы Рэспублікі. Тэлеверсію можна будзе ўбачыць на Каляды, 7 студзеня.

Наступным этапам праекта стане гастрольны тур 30 лепшых песень па краіне на працягу будучага года, а таксама выпуск серыі СD/DVD-дыскаў "Залатая калекцыя беларускай песні".

У далейшым плануецца папаўняць пералік залатога фонду беларускай эстрады запісамі новых твораў беларускіх аўтараў.
 
←Да дня нараджэння Багдановіча "Беларусьфільм" прадставіў новую стужку пра паэта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика