Брэсцкая крэпасць
14.10.2011
—
Новости Культуры
Брэсцкая крэпасць — на тэрыторыі крэпасці ў межах горада Брэста ў Беларусі адбыўся самы вядомы эпізод пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. — подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
Брэсцкая крэпасць сёлета адзначае аж чатыры юбілеі — 140 гадоў крэпасці, 70 гадоў абароны ў час Другой сусветнай вайны, 55 гадоў стварэння музея і 40 гадоў з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”. З нагоды свят пройдзе шэраг урачыстасцей, будуць адкрыты новыя гістарычныя комплексы, помнікі і аб’екты, у прыватнасці адрэстаўрыраваны Цярэспальскі мост.