Бернардзінскі касцёл у Будславе

Источник материала:  
Бернардзінскі касцёл у Будславе

Бернардзінскі касцёл у Будславе — адзін з унікальных культавых комплексаў краіны. У касцёле захоўваецца напісаны ў 1598 годзе абраз, падараваны Папам Рымскім Кліментам XVIII. У капліцы св. Варвары, узведзенай пры будаўніцтве храма ў 1643 годзе, захаваўся ўнікальны драўляны алтар. Улічваючы гісторыю і ролю храма ў жыцці беларускіх каталікоў, Папа Рымскі Іаан Павел II у 1994 годзе прысвоіў касцёлу ў  Будславе  тытул “базіліка малая”.

 

У Будслаўскім бернардзінскім касцёле знаходзіцца адна з самых старажытных і цудадзейных ікон Беларусі.

У касцёле захоўваецца напісаны ў 1598 годзе абраз, падараваны Папай Рымскім Кліментам XVIII. У капліцы св.Варвары, створанай пры будаўніцтве храма ў 1643 годзе, захаваўся ўнікальны драўляны алтар. Улічваючы гісторыю і ролю храма ў жыцці беларускіх каталікоў, Папа Рымскі Іаан Павел II у 1994 годзе прысвоіў касцёлу ў Будславе тытул “базіліка малая”. Маецца на ўвазе не тып архітэктурнай пабудовы, а асаблівая роля храма, што падкрэслівае яго вялікае значэнне для хрысціянства. Базілікі бываюць вялікія і малыя. Пры гэтым першыя, якія называюць яшчэ патрыяршымі, знаходзяцца ў непасрэднай юрысдыкцыі Папы Рымскага. Вялікіх базілік толькі пяць — чатыры ў Рыме і адна ў Іерусаліме. Тытул жа малой базілікі прысвойваецца Ватыканам асобным храмам, тым самым падкрэсліваючы іх асаблівую сувязь са святым прастолам. Пасля кафедральных сабораў яны з’яўляюцца найважнейшымі храмамі ў сваіх епархіях. 2 ліпеня 1995 года ў Будславе адбыўся вялікі каталіцкі фэст, на якім прысутнічаў апостальскі нунцый Аўгуст Маркета. 2 ліпеня 2004 года ля касцёла прайшоў яшчэ адзін фэст у гонар 500-годдзя Будслава.

←Возера Нарач

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика