Возера Нарач
Нарач — самае вялікае і прыгожае возера ў Беларусі. З упэўненасцю можна казаць пра тое, што Нарач займае першае месца сярод азёр Беларусі па празрыстасці і чысціні вады. Гэта Самы вялікі натуральны вадаём Беларусі. Плошча - 79,6 квадратнага кіламетра.
Возера Нарач авеяна легендамі. Адна з іх распавядае пра дачку лесніка прыгажуню Галіну. Жыла яна са сваім бацькам, і быў у яе жаніх Васілёк, майстар на ўсе рукі, які падарыў каханай чароўнае люстэрка. Аднойчы Галіну ўбачыў пан і, уражаны яе прыгажосцю, выкраў дзяўчыну. Васілёк кінуўся за імі і адбіў нявесту, але на зваротным шляху іх дагнала пагоня. Хлопец адправіў каханую дадому, а сам працягваў змагацца. Доўга чакала Галіна любага. Вырашыла запытаць пра лёс хлопца ў люстэрка. Зірнула — і тут жа выпусціла яго. Яна ўбачыла мёртвага Васілька. Разбілася чароўнае люстэрка, а з яго асколкаў разлілося возера — Нарач.