Спявалі госці і гаспадары

Источник материала:  
У Віцебску цёпла віталі дэлегацыю беларускага таварыства “Уздым” з Даўгаўпілса
Землякі прыехалі на Бацькаўшчыну са сваімі творчымі скарбамі: у Віцебскай дзяржаўнай філармоніі ладзіўся вечар Станіслава Валодзькі, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пад час імпрэзы гучала нямала песень на вершы паэта. Прычым іх выконвалі артысты з розных гарадоў. З Даўгаўпілса былі беларускі вакальны гурт “Ластаўкі”, салісты Сяргей Піманаў, Аляксандр Лапа і Вікторыя Сяліцкая. З Браслава прыехалі Марына Шыркевіч, Ванда Сіротка, Валянціна Кука і Леанід Лаўрыновіч. Спявалі і віцябчане — салісты вядомага ансамбля “Талака” Аляксандра Рыжкова і Валерый Бруйно, а таксама вакальнае трыо “Каўчэг”. Выступала заслужаная артыстка Чачэна-Інгушскай Рэспублікі Валянціна Шылава. На вечары быў і кампазітар з Браслава Альберт Белусь — ён аўтар музыкі шэрагу песень на вершы паэта.

Віталь Нічыпаровіч

←МЫ НАЧИНАЕМ КВОЕН

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика