Музам хораша ў Нясвіжы

Источник материала:  
Вечары беларускай оперы і балета пройдуць ля сценаў замка Радзівілаў
Выступленні запланаваны на канец чэрвеня, праграма вечароў цяпер удакладняецца.
Праект “Вечары беларускай оперы і балета ў замку Радзівілаў” дэбютаваў летась. Прама пад адкрытым небам для гледачоў зладзілі каля тысячы месцаў. Усім спадабалася і акустыка: ніводнага мікрафона не спатрэбілася. У праграме прэм'ерных вечароў, нагадаем, былі опера “Чужое багацце нікому не служыць”, балет “Шапеніяна” і гала-канцэрт.
Верагодна, што сёлета ў Нясвіжы гледачы змогуць убачыць як беларускія спектаклі, так і замежныя пастаноўкі. Справа ў тым, што летам Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета плануе правесці ў Мінску першы форум балетнага мастацтва. Ён, як мяркуецца, будзе доўжыцца каля двух тыдняў, і ўжо ёсць дамоўленасць з тэатрамі з Грузіі, Украіны, Расіі.


←ТА САМАЯ ДУНЕЧКА

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика