Другая бясплатная экскурсiя па гісторыі Гродна

Источник материала:  
29.09.2010 15:12 — Новости Культуры
«Паміж ідэалогіяй і штодзённасцю: жыццё праз прызму савецкай ідэалогіі».

Другая бясплатная экскурсiя па гісторыі Гродна
Фота Віктара Саяпіна.

Гэтым разам усе жадаючыя змогуць даведацца аб штодзённым жыцці гродзенцаў 1940-1970-х гг. Гэта быў час пасляваеннай адбудовы, час узнікнення новай ідэалагічнай сістэмы, якая пранікала ва ўсе сферы жыцця нашага горада і выражалася не толькі ў помніках Леніну, Сталіну, якіх багата было на нашых вуліцах.

Гэта быў час магутных ідэалагічных святкаванняў (100 год Леніну, 50 год СССР і БССР і інш.), суцэльных чырвоных дзён календара і многага іншага, што назаўсёды сышло (ці амаль сышло) ў мінулае. Між тым, гродзенцы працягвалі жыць сваім звычайным жыццём, любілі пасядзець у неіснуючых цяпер піўных і кавярнях і дасылалі сваім сваякам дзе-небудзь у Новасібірску купленыя на Грандзіцкім рынку польскія сумачкі, або іншыя вырабы замежнай лёгкай прамысловасці.

Па паваенным савецкім Гродне нас правядзе вядомы гродзенскі краязнаўца, вялікі патрыёт свайго горада Віктар Саяпін.

Экскурсія пройдзе у суботу 2 кастрычніка. Збор аб 11-й гадзіне каля экрана на Савецкай плошчы.

Экскурсіі праводзяцца ў межах праекта «У пошуках гісторыі: паўсядзённае жыццё савецкага Гродна». Папярэдняя экскурсія была прысвечана падзеям у Гродне ў верасні 1939 г.

Экскурсіі цалкам бясплатныя.

Падзяліцца навіной: 
Harodnia.com

←Фотовыставка, представившая нематериальное культурное наследие Беларуси, открылась в Национальной библиотеке.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика