«Дзіцячы альбом» за адзін дзень зрабіўся хітом

Источник материала:  
29.09.2010 15:18 — Новости Культуры

«Дзіцячы альбом» за адзін дзень зрабіўся хітом

«Дзіцячы альбом», зборнік народных песень, якія прапяяныя адмыслова для дзетак, зрабіўся хітом.

— За адзін дзень пасля выхаду распрадалі сто штук, што для Беларусі шмат, — кажа Зміцер Сідаровіч, адзін з прадусараў альбому і кіраўнік гурта Camelot. - Ідэя была выдаць не сто першы рок-альбом, а запоўніць лакуну дзіцячай музыкі.

«Дзіцячы альбом» — гэта 27 народных песень, сярод якіх такія хіты, як «Цяцерка», «Ехаў мазур да млына», «Ладу-Ладкі», «Гэй, ты, воўчанька!». Часам — гэта аўтэнтычны вясковы гук, часам — набліжаныя да гарадскога гучання песні.

— Некаторыя песні з дыску, такія як «Верабей варыў піва», нагадваюць хутчэй раманс, чым народную мелодыю, — кажа музыка Тацяна Матафонава, адна з удзельнікаў гэтага праекту. — Таму мы вырашылі дадаць да традыцыйных народных інструментаў шасціструнную гітару. Ёсць і стылізацыі пад рок.

Большасць гэтых песень прадстаўлена сучаснаму слухачу ў аўдыяварыянце ўпершыню.

Дыск «Дзіцячы альбом» каштуе ад 12 да 17 тыс. Яго можна набыць: на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13)

Сядзіба БНФ (Машэрава, 8), а таксама на сайце knihi.by

Слухаць яшчэ:

дзіцячае этна-дыска "Казёл"

дзіцячая песня "Ладу-ладу-ладкі"

Падзяліцца навіной: 
ЛК

←Другая бясплатная экскурсiя па гісторыі Гродна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика