Свята ў сядзібе Агінскага — 25 верасня
21.09.2010 14:54
—
Новости Культуры
У Залессі 25 верасня (субота) пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 245-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.
Свята пачнецца ў 11 гадзін у сядзібе кампазітара. Як паведаміла начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражава, выступяць смаргонскія творчыя калектывы. Плануецца, што ў святкаванні прыме ўдзел аркестр Беларускай дзяржаўнай філармоніі «Класік Авангард», які выконвае творы Агінскага. Збіраюцца запрасіць таксама Мінскі абласны драматычны тэатр з Маладзечна.
Падзяліцца навіной:
Рэгіянальная газета
Рэгіянальная газета