Фатографа Андрэя Лянкевіча адзначылі на фестывалі Kaunas Photo STAR

Источник материала:  
15.09.2010 15:17 — Новости Культуры
Фатографа Андрэя Лянкевіча адзначылі на фестывалі Kaunas Photo STAR
Узнагарода - персанальная выстава ў FOTO KVARTALS gallery (Ryga, Latvia) у 2011 з серыяй "Беларускае Паганства".

Фатограф Андрэй Лянкевіч адзначаны спецыяльным прызам на штогадовым міжнародным фотафестывалі ў Каўнасе (Літва) Kaunas Photo STAR. Яго ўзнагародзілі персанальнай выставай у FOTO KVARTALS gallery (Ryga, Latvia), якая пройдзе ў 2011 годзе. Фатограф азнаёміць гасцей выставы з серыяй "Беларускае Паганства". Акрамя таго, у наступным нумары часопіса "Foto Kvartals" будзе надрукаваная падборка фотаздымкаў з партфоліа Лянкевіча, якія прынеслі яму перамогу. Серыя "Беларускае Паганства" да канца месяца мае выйсці асобным фотаальбомам.

"У гэтым годзе на фэсце зладзілі конкурс парфоліа маладых фатографаў з усяго свету. Удзельнічалі фатографы з Беларусі, Расіі, Ірану, Англіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі ды іншых краін. Было адабрана 100 працаў. Лепшых з іх адбіралі 12 экспертаў, таксама з усяго свету", - расказаў "Нашай Ніве" Андрэй Лянкевіч. Новай зоркай каўнаскага фэсту стаў французскі фатограф Эрык Лусіта, які аб’ехаў постсавецкія краіны ад Усходняй Германіі да Манголіі, дзе здымаў закінутыя вайсковыя базы.

Фотафестываль Kaunas Photo STAR ладзіцца ў Каўнасе штогод пачынаючы з 2004 года. Ягоная мэта - пошук новых талентаў і зорак у свеце фатаграфіі. 

←Open Art Fair: прэм’ер-міністра Галандыі зацікавілі толькі беларускія мастакі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика