Помнікі беларускім героям на вуліцах Вільні
Тым часам у колішнім цэнтры беларускага адраджэння Вільні, якая ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы, усё як мае быць.

Гедымін.

Міндоўг.

Манюшка.

Летапісец.

Міцкевіч.
Помнік заснавальніку Вільні вялікаму князю літоўскаму Гедыміну быў адчынены на Кафедральнай плошчы ў
Ад 1230 да 1263 года ён аб’яднаў землі Наваградчаны, Чорнай Русі, усходнія землі цяперашняй Літвы і частку Полаччаны ў адну дзяржаву. Каранацыя вялікага князя адбылася 6 ліпеня 1253 году ў Наваградку. У сучаснай Літве 6 ліпеня штогод адзначаецца Дзень дзяржавы.
На вуліцы Нямецкай, дакладней на бульвары, што насупраць скрыжавання вуліц Traku, Dominikonu, Vilniaus, у 1979 годзе быў усталяваны масіўны помнік Барбары Радзівіл (скульптар Уладас Вільджунас) — жонцы вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста. Іх глыбокія пачуцці і патаемны шлюб (1547) выклікалі супраціў кіроўных эліт Літвы і Польшчы, стаўшы ўвасабленнем трагічнага кахання ў нашым краі.
Паводле легенды, дух заўчасна памерлай на
Помнік у гонар Францыска Скарыны, а таксама расійскіх першадрукароў і беларусаў з паходжання Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца ўсталялваны ў 1973 годзе ў двары дома № 4 па вуліцы Stikliu, дзе ў XVI стагоддзі месцілася друкарня Скарыны, а пазней — братоў Мамонічаў.
Тут і былі надрукаваныя легендарныя Скарынавы «Малая падарожная кніжка» (1522) і «Апостал» (1525), а таксама галоўныя заканадаўчыя дакументы Вялікага Княства Літоўскага — «Трыбунал» (1586) і «Трэці статут ВКЛ» (1588),які з’яўляўся адным з самых прагрэсіўных зводаў законаў тагачаснай Еўропы.
У скверы ля касцёла Святой Кацярыны вы ўбачыце помнік аўтару першай беларускай оперы Станіславу Манюшку работы вядомага скульптара Баляслава Балзукевіча. Цікава, што ўсталяваны ён у 1922 г. на пастаменце, які застаўся ад былога помніка Аляксандру Пушкіну. Манюшка пражыў у Вільні з 1840 па 1858 год, працуючы арганістам, кампазітарам, педагогам і арганізатарам музычнага жыцця горада.
З Вільняй звязаны значны перыяд жыцця выбітнага беларускага і польскага паэта Адама Міцкевіча. Тут ён вучыўся, пісаў, сядзеў у вязніцы як адзін з арганізатараў таемных моладзевых таварыстваў філаматаў і філарэтаў і назаўжды з’язджаў на выгнанне.У Вільні яму прысвечаны музей, помнік і некалькі мемарыяльных дошак і скульптур ў гістарычным цэнтры горада. У 1978 годзе гарадскія ўлады прынялі рашэнне аб усталяванні паўнавартаснага помніка паэту. Праз шэсць гадоў
Кастусь Лашкевіч, Тut.by