Беларус, які з усмешкай (Фота)

Источник материала:  
Беларус, які з усмешкай (Фота)У Мінску адкрылася фотавыстава "Усмешкі беларусаў. Вядомых і розных".

У экспазіцыі — 50 фатаграфій. На іх беларусы ўсміхаюцца, у тым ліку вядомыя персоны, напрыклад акцёр Расціслаў Янкоўскі. Выстава створана з работ удзельнікаў фотаконкурсу, які праводзіўся мабільным аператарам life:) з 21 чэрвеня па 1 жніўня.

Як паведаміла БелаПАН перад адкрыццём выставы спецыяліст па ўзаемадзеянні з грамадскасцю life:) Анастасія Дворак, у конкурсе маглі ўзяць удзел усе ахвотнікі, якія лічаць сябе маладымі фатографамі, як аматары, так і прафесіяналы. Адной з мэтаў спаборніцтва было дапамагчы ім знайсці свой творчы шлях. Усяго на конкурс прыйшло некалькі соцень работ, якія ацэньвала журы на чале з прафесійным фатографам Антонам Матолькам. Пры адборы 50 фіналістаў улічваліся як тэхнічныя параметры фатаграфіі, так і ўменне перадаць станоўчыя эмоцыі. 26 жніўня адбудзецца другі этап адбору фатаграфій, падчас якога журы вызначыць тры прызавыя месцы. 12 верасня гэтыя пераможцы будуць абвешчаны. Яны атрымаюць сертыфікаты на куплю фотатэхнікі ў спецыялізаваных магазінах. Сувеніры ад life:)  таксама атрымаюць фіналісты конкурсу.

Як лічыць генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, выстава сімвалічная тым, што фотамастакі імкнуліся раскрыць характар беларуса "крыху з іншага боку". "Ён у нас заўсёды "смурны", сур'ёзны, працавіты. А тут якраз нашы аўтары паказалі яшчэ і беларуса, які з усмешкай", — сказаў Пракапцоў. На яго думку, найбольш цікавыя фатаграфіі вядомых людзей, а таксама работы, на якіх паказаны людзі ў розныя перыяды свайго жыцця — маці з дзецьмі, маладыя і г.д. Дырэктар музея выказаў надзею, што праект атрымае працяг і стане часткай грамадска-культурнай акцыі "Беларусь — гэта мы".

Як адзначыў адзін з удзельнікаў выставы фатограф-аматар Дзмітрый Ляўковіч, яго работа, як і многія іншыя, не здымалася спецыяльна да конкурсу. На фота паказана выпадкова заўважаная ўсмешка дзяўчыны з вяснушкамі, "якую любіць сонца".

Фота: БелаПАН

Крынiца: Народная Воля

←Один из самых гибких видов искусства представила на своей первой персональной выставке в Минске "Знаки родной земли" мастер Наталья Лисовская.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика