12 жніўня адбудзецца развітанне з Вячаславам Дубінкам

Источник материала:  
11.08.2010 19:07 — Новости Культуры
Развітанне з Вячаславам Дубінкам адбудзецца 12 жніўня ад 10-й да 12-й гадзіны ў Мінску ў памяшканні Управы БНФ (Машэрава, 8 — былая Варвашэні), паведаміў НН мастак Уладзімір Крукоўскі. Пахаваюць Вячаслава Дубінку на Паўночных могілках.

***

Вячаслаў Дубінка (17.12.1941—10.08.2010) У 60 х гадах працаваў фотакарэспандэнтам любанскай, салігорскай і лагойскай раёнак. Пасля была праца ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Чырвоная змена», у студыі «Фота і жыццё» Саюза журналістаў Беларусі, у рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры. З 1981 г. — у часопісе «Беларусь». Вячаслаў Дубінка быў сябрам Саюза журналістаў Беларусі, Саюза народных майстроў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза мастакоў Беларусі. Ён — аўтар фотанарысаў, фотаальбомаў, кніг публіцыстыкі і прозы. Адрадзіў ў Беларусі мастацтва выцінанкі, атрымаўшы міжнароднае прызнанне.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←«У Славы было безліч планаў»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика