Юбілей Караткевіча адзначаць водным паходам ад Оршы да Рагачова
20.07.2010 14:23
—
Новости Культуры
Пра гэта паведаміла дырэктарка аршанскага музея Вольга Пашковіч, якой мы дазваніліся акурат падчас паходу:
«Вось ужо плывем. Пакуль нас шасцёра, але пазней далучацца яшчэ… У нас будуць сустрэчы літаратурныя. Мы ідзем да першай — да Ляўкоў, дзе лецішча Купалы, дзе музей. Першая сустрэча сёння там будзе».
Акрамя музейных работнікаў у паходзе ўдзельнічаюць вядомы бард Андрэй Мельнікаў і літаратар і перакладчык Віталь Воранаў. Паход разлічаны на 5 дзён.
Нагадаем, што сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння славутага творцы.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё