Беларускае караоке. Песня, якая ўвасабляе чалавечае жыццё

Источник материала:  
20.07.2010 14:30 — Новости Культуры
Беларускае караоке. Песня, якая ўвасабляе чалавечае жыццё
Рыгор Барадулін. Малюнак Лявона Вольскага
Сёння фінальным трэкам з альбома Лявона Вольскага "Белая яблыня грому" - аднайменнай песняй на верш Рыгора Барадуліна TUT.BY прапануе сваім наведнікам уключыцца ў народны музычны праект "Беларускае караоке".
 
На працягу вясны і лета ў вас была магчымаць прэзентаваць сваё прачытанне песень на вершы беларускіх паэтаў.
 
Нагадаем, што ў межах праекта "Беларускае караоке" TUT у выкананні Лявона Вольскага і наведнікаў партала TUT.BY ужо гучалі песні:
 
"Пахне чабор" на верш Петруся Броўкі
"Гэй, наперад!" на верш Янкі Купалы
"Парушыўшы законы прыцягнення" на верш Аркадзя Куляшова
"Вецер Радзімы" на верш Максіма Танка
"Сон" на верш Адама Міцкевіча
"Мала сказаць: "Ненавіджу"… на верш Пімена Панчанкі
"Машыны" на верш Ларысы Геніюш
"У турме" на верш Якуба Коласа
"Заснаванне Вільні" на верш Яна Чачота
"Скандынаўская песня" на верш Максіма Багдановіча.
 
Бліжэйшым часам мы прапануем вам паслухаць тое, што атрымалася ў выніку.  :)
 
А пакуль – спявайце "Белую яблыню грому".
 
Вось што кажа пра гэтую песню Лявон Вольскі:
 
- Верш майстра Рыгора Барадуліна, на маю думку, увасабляе чалавечае жыццё. Для кожнага карункавыя радкі адгукнуцца чымсьці сваім, бо ў кожнага свой досвед дзяцінства, маладосці, даросласці, сталасці… Гэтая песня дала назву ўсяму праекту, бо надта ёміста і сакраментальна гучыць: “Белая Яблыня Грому”…
 
Паслухаць песеньку ў выкананні Лявона Вольскага можна TUT, а спампаваць атрымаецца тады, калі правільна адкажаце на пытанне, змешчанае ўнізе.
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

 
Гэтак Лявон прэзентаваў праект "Белая яблыня грому" у Купалаўскім тэатры ў сакавіку.
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

 
А цяпер спампуйце "мінус", запішыце і дашліце нам на адрас spievy@tut.by свой варыянт песні.
 
Белая яблыня грому
 
Белая яблыня грому
Чорных садоў ліхалецьця.
Яблык яе нікому
Не пажадаю на сьвеце.
 
Голая яблыня грому
Жахам жагнала прысьмерк.
Пэўна, што д’яблу самому
Помніцца горкі прысмак.
 
Сьветлая яблыня грому
З салаўінае усяночнай.
Ласкавага яблыка стому
Я надкусіў аднойчы.
 
Ціхая яблыня грому,
Першага мілага гневу.
Позірку маладому
Праглася бачыць Еву.
 
Добрая яблыня грому,
Радасьцю поўні наўкольле!
Хай жа ня будзе злому
Гольлю твайму ніколі.
 
Белая яблыня грому,
Клопатам, гаманою
І на апошнюю строму
Сьветла ўзыдзі са мною.


←Юбілей Караткевіча адзначаць водным паходам ад Оршы да Рагачова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика