Фэст у Наваградку. Дзень першы
Раніцай на замчышча яшчэ можна было патрапіць вольна. Тут будуць ладзіцца платныя мерапрыемствы.
У Наваградку пачынаецца фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». На свята чакаецца да 40 тысяч гасцей.На ранішняй прэс-канферэнцыі арганізатары заявілі, што на фэст зарэгістраваліся каля 400 удзельнікаў рыцарскіх клубаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Чэхіі, Расіі і Польшчы. Сёлетні фэст адрозніваецца ад мінулых шэрагам навінак. Па-першае, мерапрыемствы на замчышы будуць платныя. Па-другое, уваходы на святочныя пляцоўкі на гарадской плошчы і замчышчы абсталявалі турнікетамі з пунктамі дагляду — знаёмая менчукам карціна. І па-трэцяе, гэтым разам на плошчы будзе гучаць не толькі сярэднявечная музыка. На фэст запрасілі калетывы народнай музыкі. Для мнгоіх прыемным сюрпрызам стане выступ дуэта «Аляксандра і Канстанцін».