Васіль Зуёнак. Спытайце цагліну…
26.06.2010 14:47
—
Новости Культуры
Якая ўважная ў нас міліцыя,
А самы ўважны, бадай, АМАП:
Уважаць усіх — і тых, хто на мыліцах,
І юных, — адно пад дубінку патрап…
А майце за ўдачу, калі вы патрапілі
Пад апеку тых, хто за гонар свой
Уважаюць бэрэт надзець крапавы
І цагліны з размаху б’юць галавой.
Гэтыя й вам адшукаюць прычыну
Пасмакаваць, чым служба жыве,
Бо якая розьніца: галавой аб цагліну
Ці цаглінаю па галаве?..
«Дом літаратара», радыё «Свабода»