Каб сталі Хойнікі яшчэ прыгажэйшымі. Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства

Источник материала:  
Каб сталі Хойнікі яшчэ прыгажэйшымі.
Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент адукацыі і пісьменства, усім, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную і сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.

Сталіцай XVII Дня беларускага пісьменства ў 2010 годзе стануць Хойнікі. Гэты непаўторны край узгадаваў не толькі народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, які на ўвесь свет праславіў родную зямлю сваёй “Палескай хро-нікай”, тут нарадзіліся і выраслі празаік Барыс Сачанка, паэт Мікола Мятліцкі, паэтэса Ала Канапелька, якія сваёй творчасцю ўслаўлялі Хойнікшчыну і яе працавітых жыхароў.Каб Дзень беларускага пісьменства прайшоў на самым высокім узроўні, Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў г.Хойнікі запрашае ўсіх неабыякавых людзей прыняць удзел у яго падрыхтоўцы. Вялікіх затрат патрабуе добраўпарадкаванне Хойнікаў: неабходна рэканструяваць дзі-цячую бібліятэку, Дом культуры, гарадскі парк, былую панскую сядзібу, дзе неўзабаве будзе адкрыты краязнаўчы музей. У горадзе з’явяцца скульптурныя кампазіцыі герояў твораў Івана Мележа.“Мы запрашаем, — пішуць у “Народную газету” аўтары звароту, — прыняць удзел у дабрачыннай акцыі тых жыхароў Хойнікшчыны, якіх лёс раскідаў па розных кутках нашай краіны.Створым свята разам!”

←На зямлi Агiнскага і Багушэвiча… Першае пісьмовае ўпамінанне пра Смаргонь адносіцца да 1503 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика