Сёння — дзень народзінаў Святланы Алексіевіч
31.05.2010
—
Новости Культуры

Яна скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу (Петрыкаўскі раён), Па сканчэнні школы працавала карэспандэнтам нараўлянскай раёнкі.
Дэбютавала як пісьменніца ў 1975 г. З-пад яе пяра выйшла знакамітыя дакументальныя кнігі «У вайны — не жаночае аблічча» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (1989), «Зачараваныя смерцю» (1993), «Чарнобыльская малітва» (1997).
2 лютага 2010 года фільм ірландскага рэжысёра Хуаніты Уілсан «Дзверы» (The Door) быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм». Фільм заснаваны на аповедзе Мікалая Калугіна з кнігі «Чарнобыльская малітва».