На «Беларусьфільме» здымаюць стужку пра Зоську Верас

Источник материала:  
На «Беларусьфільме» здымаюць стужку пра Зоську ВерасСтудыя дакументальнага кіно «Летапіс» заканчвае працу над фільмам пра Зоську Верас.

10-хвілінная стужка ствараецца па замове Міністэрства культуры па сцэнары Уладзіміра Ягоўдзіка.

Рэжысёр Ірына Волах адзначае, што дакументальны фільм робіцца для таго, каб «нагадаць пра гэтую асобу». Бо за дзесяць хвілін нельга ў поўнай меры пазнаёміць гледача з гэтай легендарнай жанчынай. У фільме ахопліваецца тры перыяды яе жыцця: гарадзенскі, мінскі і віленскі.

Ці будзе фільм дэманстравацца на беларускім тэлебачанні, невядома. Ірына Волах адзначае, што вырашэнне гэтага пытання ад яе не залежыць. Але рэжысёр кажа, што стужка будзе паказаная ў відэакомплексе «Цэнтр-відэа» ў ГЦ «Сталіца», дзе існуе клуб аматараў дакументальнага кіно.

Закончыць працу над фільмам мяркуецца ў сярэдзіне чэрвеня.

Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая-Войцік) — беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка. Нарадзілся ў 1892 годзе ва Украіне. Удзельніца гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Падчас Першай сусветнай вайны з маці пераехала ў Мінск. Супрацоўнічала з «Беларускай хаткай». Сябравала з Максімам Багдановічам, была знаёмая з Ядвігіным Ш., Уладзіславам Галубком. Удзельнічала ва Усебеларускім кангрэсе. З 1923 года жыла ў Вільні. Рэдагавала дзіцячыя часопісы «Заранка» і «Пралескі», пчалярскі часопіс «Беларуская борць». Да 1961 года была ў забыцці, пакуль яе не адшукаў Арсень Ліс. Памерла ў 1991 годзе.

←Сёння — дзень народзінаў Святланы Алексіевіч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика