Б’ёрк і Эніо Марыконэ ўганараваныя музычнай прэміі
17.05.2010 13:49
—
Новости Культуры
Лаўрэатамі міжнароднай музычнай прэміі «Полар» (Polar Music prize), якую часам называюць «Нобелеўскай прэміяй у галіне музыкі» сталі італьянскі кампазітар Эніо Марыконэ і ісландская спявачка Б’ёрк.
Бі-Бі-Сі
Прэмія была заснавана ў 1989 годзе пры фінансавай падтрымцы выдаўца, аўтара песень і дырэктара шведскага гурта ABBA, Стыга Андэрсана.
Цырымонія ўручэння прэміі, прызавы фонд якой складае 1 мільён шведскіх крон (139,5 тыс даляраў) праходзіць у Стакгольме, дзе кожны лаўрэат атрымлівае ўзнагароду з рук караля Швецыі Карла XVI Густава.
82‑гадовы Марыконэ і 44‑гадовая Б’ёрк атрымаюць свае прэміі 31 жніўня на гала‑цырымоніі ў зале Stockholm Concert Hall.
Бі-Бі-Сі