![Віктар Казько пацалаваў “Глінянага Вялеса”](http://www.21.by/pub/news/2010/05/1274091545747957.jpg)
У Музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку 16 мая адбылася цырымонія ўручэння штогадовай недзяржаўная літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Сёлета яе лаўрэатам стаў вядомы беларускі пісьменнік Віктар Казько. Глінянага стода апекуна мастацтва ён атрымаў за раман “Бунт незапатрабаванага праху”.Віктар Казько спачатку пісаў на рускай, затым на беларускай мове. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола і Дзяржаўнай прэміі БССР. Чытачам вядомы ягоныя аповесці «Високосный год», «Здравствуй и прощай», «Две повести», «Суд у Слабадзе», раманы «Неруш», «Хроніка дзетдомаўскага сада».
Як распавёў на “вялесаванні” ініцыятар уручэння прэміі паэт Алесь Аркуш, сёлета “Гліняны Вялес” нараджаўся на свет з цяжкасцю: “З першай спробы ён не атрымаўся – лопнуў. Стод, варты Віктара Казько, атрымаўся ў кераміста Валерыя Дунеўскага толькі з другой ці нават трэцяй спробы”.