Купава, Марачкін, Сітніца – у Нацыянальным гістарычным музеі

Источник материала:  
17.05.2010 13:17 — Новости Культуры
Выстава «Вобразы мінуўшчыны», прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Гэта сумесны праект Беларускага саюза мастакоў і музея.

На палотнах — не толькі «грунвальдская» тэматыка. Тут адлюстраваны вобразы тых дзеячаў, якія пасля сябе пакінулі значны след у беларускай гісторыі. Гэта Еўфрасіння Полацкая, Міндоўг, Альгерд, Вітаўт Вялікі, Ягайла, Францыск Скарына. Дзесяткі імёнаў. Сярод аўтараў — Гаўрыла Вашчанка, Алесь Мара (Аляксей Марачкін), Уладзімір Савіч, Рыгор Сітніца, Мікола Купава.

Працаваць выстава «Вобразы мінуўшчыны» будзе да 13 чэрвеня.

Уладзімір Савіч «Без назвы».

Юрый Каралевіч «Альгерд».

Юрый Несцярук «Альгерд».

Эдуард Рымаровіч «Вітаўт».


КМ

←Вайцюшкевіч запрашае на юбілей Караткевіча

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика