Падведзены вынікі першага нацыянальнага конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010»

Источник материала:  
11.05.2010 09:28 — Новости Культуры
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 12 траўня 2010 году, у 17.00, у межах мінскага фотасалона на Фотафоруме-2010 (вул. Я. Купалы, 27). Там жа будзе працаваць выстава лепшых работ, ацэненых на конкурсе.

Удзел у конкурсе «Прэс-фота Беларусі 2010» прынялі 96 беларускіх фатографаў, якія працуюць на пастаяннай аснове ў нацыянальных і замежных СМІ. На конкурс было даслана больш за 1200 прац — адзіночных здымкаў і серый, якія падзяліліся па рубрыках «Навіны», «Людзі ў навінах», «Паўсядзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Гламур, рэклама».

Арганізатарамі конкурсу выступілі прафесійныя фотарэпарцёры. У журы ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары з розных краін, у тым ліку штатныя супрацоўнікі вядучых сусветных агенцтваў — Associated Press, Agence France-Presse.


АП

←Беларусь чакае нашэсце шведскіх літаратараў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика