Беларусь чакае нашэсце шведскіх літаратараў

Источник материала:  
11.05.2010 09:00 — Новости Культуры
З 13 па 15 траўня 2010 года ў рамках Дзён культуры Швецыі адбудуцца традыцыйныя літаратурныя чытанні ў Мінску, Салігорску і Пінску з удзелам беларускіх і шведскіх літаратараў.

Беларусь чакае нашэсце шведскіх літаратараў

Праграма мерапрыемстваў:

13 траўня, 18.00 – Літаратурна-музычная вечарына, Мінск, "Тэатр-студыя імя Е. Міровіча" (пр-т Незалежнасці, 81)
14 траўня, 18.00 – Салігорск, гарадскі Дом культуры
15 траўня, 16.00 – Пінск, Палескі дзяржаўны універсітэт (Кірава, 24)

Швецыю прадстаўляюць Агнета Плеель, Мацей Зарэмба, Азар Махлуян, Дзмітры Плакс, Яніна Арлоў, Беларусь - Барыс Пятровіч, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Віталь Рыжкоў, Анка Упала.

У праграме – чытанне аўтарамі ўрыўкаў з уласных твораў.

Вядучы імпрэзы – Андрэй Хадановіч. Музычнае суправаджэнне – Сяргей Пукст.

Пераклад шведскіх твораў на беларускую мову чытае Алена Іваннікава (Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы).



←Сегодня в Вене станет известен порядок выступлений на финальном концерте-конкурсе молодых музыкантов "Евровидение".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика