Невядомая графіка Уладзіслава Галубка
«Калі памёр Яўген Ціхановіч, сям’ю папрасілі забраць усе рэчы з яго майстэрні, у якой ён працаваў. Дзве вялікія тэчкі з архіва аддалі ў мой
Уладзіслаў Галубок(1882-1937) — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Першы народны артыст Беларусі. Расстраляны ў 1937 годзе.
музей у Старых Дарогах, — кажа сп. Белы. — І нядаўна толькі я разабраў той архіў. Там былі малюнкі самога Ціхановіча. Але сярод іх быў і графічны партрэт невядомага чалавека, які зрабіў у 1936 годзе Уладзіслаў Галубок».
У адрозненні ад Галубка, творы Яўгена Ціхановіча захаваліся ў вялікай колькасці. Цікава тое, што знойдзеныя малюнкі створаны ім у 1920-1930-х гадах. Адшуканы графічны малюнак Галубка з’яўляецца адзіным вядомым на сёння. Да гэтага часу захаваліся толькі чатыры
Яўген Ціхановіч (1911-2005) —беларускі мастак. Аўтар дзесяткаў палотнаў, сярод якіх партрэтаў пісьменнікаў Васіля Быкава і Уладзіслава Галубка. Ілюстраваў кнігі. Майстра экслібрысу, адзін з першых, хто ўвёў у гэты жанр партрэт.
яго карціны, пісаныя алеем. Такую знаходку Анатоль Белы называе ўнікальнай. Бо пасля палітыкі вынішчэння нацыянальнай інтэлігенцыі, шмат што з твораў мастацтва проста не дайшло да нас.
Партрэт невядомага чалавека, 1936. Уладзіслаў Галубок. |
Аўтапартрэт, 1928. Яўген Ціхановіч. |
Аўтапартрэт, 1934. Яўген Ціхановіч. |
Партрэт жонкі, 1933. Яўген Ціхановіч. |
Партрэт брата Валянціна, 1932. Яўген Ціхановіч. |
КМ